Гуканне вясны

Когда: 24.03.2018

начало: 10:00

Где: музейны комплекс Дудуткі (в. Пціч

 Музейны комплекс Дудуткі запрашае на народнае гулянне сустрэчы прыгажуні-вясны - "Гуканне вясны". Гэта прыгожае і светлае народнае свята, прысвечанае вясне, напоўненае дабрынёй, весялосцю і цёплым добрым настроем. Адзінае свята-абрад, якое не мае пэўнага плана дзеянняў, так як самае галоўнае ў ім- весяліцца, спяваць і радавацца жыццю. Таму заўсёды "Гуканне вясны" суправаджаецца карагодамі, гукальнымі спевамі, цікавымі традыцыямі і вясёлымі гульнямі. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень адбываецца гуканне вясны на зямлю і яна прыходзіць, прыносячы з сабой радасць і шчасце. Гукаюць вясну «песнямі-вяснянкамі", пры гэтым гуляюць у народныя гульні, якія закліканы зблізіць людзей, нават не знаёмых паміж сабой. А карагоды ўяўляюць сабой бясконцы кругазварот жыцця і вечную маладосць. У гэты дзень трэба не толькі ўпусціць у сваё сэрца шчасце і радасць, але і вызваліцца ад грузу мінулага, спаліць ўсё лішняе і непатрэбнае. Мужчыны паходнямі(факеламі) распальвалі вогнішча, а жанчыны і дзеці выкідвалі старыя рэчы ў агонь, альбо спальвалі льняное “мелле” – кастрыцу, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага, ад хвароб і ад прысутнасці зімы ў душы. Сустракайце вясну разам з намі! Што чакае гасцей: - Гукальныя спевы - Вясновыя карагоды - Цікавыя традыцыі - Захапляльныя майстар-класы - Размалеўванне жыцця яркімі краскамі - Народныя танцы - Вясёлыя гульні - Вясновая выстава - Спальванне вогнішча - Пазбаўленне ад усяго непатрэбнага - Красачныя і жывыя фатазоны - Пачастункі Музейны комплекс працуе з 10.00 да 18.00.
Гуканне вясны
Забронировать место на мастер-классе вы можете заполнив форму или позвонив по телефону: +375 29 346-89-10
Оплатить можно в мастерской клуба, в любом банке.
Расчётный счёт: BY10ALFA30132182660010270000.
Реквизиты банка: "Альфа банк", S.W.I.F.T: ALFABY2X, УНП ‎101541947.
Получатель: Индивидуальный предприниматель Козич В.А.
Назначение платежа: оплата за мастер-класс

Отзывы