«З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай”.

Когда: 4.10.2018

начало: 11:00

Где: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

4 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі

Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «З палескага архіва

Зоф’і Хамянтоўскай”.
 

Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографак

міжваеннага перыяду, з 2008 года знаходзіцца ў апрацоўцы Фонду

“Археалогія Фатаграфіі”. У велізарнай калекцыі, якая налічвае каля 6500

негатываў і 4500 пазітываў, захавалася не так шмат выставачных адбіткаў.

Большасць з іх не перажыла вайну. Ацалелыя здымкі – гэта невялікія

аўтарскія “кантролькі”, што паказваюць, перш за ўсё, працэс працы

фатографкі і яе аўтарскі адбор любімых кадраў.

Выстава прадстаўляе некалькіх дзясяткаў з іх. Фатаграфіі невялікага

фармату з 1928-1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у

Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі краявідаў у

“піктарыяльнай” эстэтыцы, зробленыя “Лейкай”, і здымкі, што

дакументуюць жыццё мясцовых жыхароў.
 

Прэзентацыя суправаджаецца паказам фільма “Я здымаю”. Гэта

ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагментаў стужак Хамянтоўскай канца

1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыццё фатографкі, яе сям'і і сяброў.

Кароткаметражны фільм быў змантаваны са знойдзеных у архівах

унікальных дакументальных кадраў, знятых самой мастачкай. Аўтарскі

каментар да фільма напісаў Мікалай Лазінскі, а тэкст прачытала Юлія

Станішэўска. Гэты матэрыял, падобна як і сам факт здымання фільмаў

Хаментоўскай, доўга заставаўся невядомым, хаця на выставе ў Познані

фатографка дэбютавала не паказам здымкаў, а менавіта фільмам. Алічбоўка

фільма была прафінансавана Нацыянальным Аўдыёвізуальным Інстытутам у

рамках праграмы “Лічбавая спадчына”.

 

 

Забронировать место на мастер-классе вы можете заполнив форму или позвонив по телефону: +375 29 346-89-10
Оплатить можно в мастерской клуба, в любом банке.
Расчётный счёт: BY10ALFA30132182660010270000.
Реквизиты банка: "Альфа банк", S.W.I.F.T: ALFABY2X, УНП ‎101541947.
Получатель: Индивидуальный предприниматель Козич В.А.
Назначение платежа: оплата за мастер-класс

Отзывы